Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!
Гэты свята адзначана асаблівым пачуццём салідарнасці ўсіх, хто сваімі рукамі стварае будучыню роднай Беларусі. Знаёмы з дзіцячых гадоў лозунг "Мiр, праца, май" і сёння ўвасабляе наша агульнае імкненне да міру і стварэння, згоды і стабільнасці, дабрабыту, шчасцю і ўстойліваму развіццю раёна, вобласці і краіны.
Сёння вельмі важна захаваць добрыя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі, і выхаваць у нашых дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці.
Ад усёй душы дзякуем усім, хто сваёй сумленнай працай уносіць дастойны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё раёна. Асаблівыя словы падзякі ветэранам, тым, хто добрасумленна працаваў на карысць нашага рэгіёна і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Дарагія сябры! Няхай ваша жыццё будзе напоўнена цікавай працай і творчасцю, смелымі задумамі і яркімі ідэямі. Жадаем вам моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах, выдатнага настрою, кахання і дабра ў кожным доме.
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
С.Н. Арэшкаў