Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага райвыканкама павіншавала ветэрана працы Галіну Фёдараўну Волах з юбілеем

04.01.2024

Віншаванні з нагоды 75-гадовага юбілею прымала ветэран працы, былы намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Фёдараўна Волах. Шмат цёплых слоў і пажаданняў выказалі ёй кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака, яго намеснік Юрый Васілеўскі, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Валянціна Клімза, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак. Дзмітрый Ламака ўручыў імянінніцы Падзяку старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шаркаўшчынскага раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

 

Сяргей РАЙЧОНАК http://www.klich.by/?p=128168