Моладзь Шаркаўшчынскага раёна 25 лістапада пабывала на хакейным матчы, які праходзіў на Алімпік-Арэне з удзелам кіраўніка Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. Каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь змагалася з камандай Мінскай вобласці.
Хлопцы атрымалі велізарнае задавальненне ад гульні і зарадзіліся выдатным настроем на маючы адбыцца працоўны тыдзень, а таксама не менш прыемным бонусам ад паездкі шаркаўчан стала сумеснае фота на памяць з Першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксандрам Лук'янавым.