У рамках фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у Шаркаўшчыне 29 верасня на маладзёжнай пляцоўцы БРСМ была арганізавана дабрачынная акцыя пад назвай «Добрае сэрца», дзе любы жадаючы змог фінансава паўдзельнічаць у добрай справе.
Моладзь арганізавала збор грашовых сродкаў на закупку ваннай, абсталяванай тэхнічным сродкам, для цяжкахворага хлопчыка з Шаркаўшчынскага раёна з дыягназам міястрафія Дзюшэна.
Гісторыя знайшла водгук у сэрцах многіх людзей. Збор удалося закрыць усяго за адзін дзень. Уся неабходная сума была сабрана.
Дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей палепшыцца якасць жыцця хлопчыка.