23 жніўня 2024 года на пасяджэнні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне "Аб выкананні Плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў на 2024 год на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна".
У пасяджэнні прынялі ўдзел: першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Мікалаевіч Корбут і старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Раман Фёдаравіч Колца.
З асноўным дакладам выступіў начальнік Шаркаўшчынскай райінспекцыі Аляксандр Раманоўскі. У ходзе пасяджэння разгледжаны праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння, датычныя сферы навядзення парадку на зямлі: барацьбы з інвазіўнымі раслінамі, абыходжання з адходамі, азелянення населеных пунктаў і догляду за высаджанымі зялёнымі насаджэннямі, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў на землях населеных пунктаў, сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна.