У мэтах папярэджання і раскрыцця злачынстваў, учыненых з прымяненнем зброі, а таксама адносячыхся да незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, канфіскацыі зброі, якая незаконна захоўваецца, добраахвотнай яе здачы з 07.10.2024 года па 11.10.2024 года на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна будзе праводзіцца асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал".
Галоўная мэта — гэта супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў. А асаблівасцю дадзенага мерапрыемства з'яўляецца тое, што яно накіравана на добраахвотную здачу насельніцтвам зброі, якая незаконна захоўваецца, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў.
Органы ўнутраных спраў заклікаюць уладальнікаў зброі, зарэгістраванай у органах унутраных спраў выкананню правілаў яе ўліку, захоўвання, выкарыстання, перавозкі або перасылкі.
Таксама паведамляем, што за незаконныя дзеянні ў стаўленні паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі паводле арт.24.46 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі або пазбаўленне спецыяльнага права займацца пэўнай дзейнасцю з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння ці без канфіскацыі.
Артыкулам 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі (выраб, набыццё, збыт, захоўванне, перавозка і інш.), пакаранне прадугледжана ад папраўчых работ да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Асоба, добраахвотна здаўшая зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і выбуховыя прылады вызваляецца ад крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці.
Інфармацыю аб зброі, боепрыпасах, выбуховых рэчывах і прыладах, якія незаконна захоўваюцца, вы можаце паведаміць па тэлефонах 102, 41202,41279, +375292978868 (МТС) у тым ліку і паведаміўшы дадзеную інфармацыю ананімна.
ААПП Шаркаўшчынскага РАУС