У перыяд з 19 па 26 сакавіка на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна пройдзе прафілактычная акцыя «Рух па правілах!»
У полі зроку супрацоўнікаў АДАІ будуць веласіпедысты і асобы, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці.
Акрамя рэйдавых мерапрыемстваў, праваахоўнікі правядуць інфармацыйна-тлумачальную работу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, ва ўстановах адукацыі раёна.