Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі правёў асабісты прыём грамадзян

28.03.2023

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Міхаіл Лявонцьевіч Вішнявецкі правёў 28 сакавіка асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

У рамках свайго наведвання начальнік абласной аховы здароўя абмеркаваў з галоўным урачом УАЗ «Шаркаўшчынская ЦРБ» Станіславам Тадэвушавічам Стомай ход бягучых рамонтаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, кадравую сітуацыю. Асобнай тэмай візіту стала падрыхтоўка ўстановы да маючым адбыцца «Дажынкам-2023», якія пройдуць у Шаркаўшчыне.