Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі павіншаваў ветэрана працы Веру Савельеўну Захараву з юбілейнай датай

11.04.2023

Многім шаркаўчанам вядома імя Веры Савельеўны Захаравай. Жанчына ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціла роднаму раёну. Нарадзілася яна ў вёсцы Бардзянцы. Пасля школы набыла сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Полацкім сельскагаспадарчым тэхнікуме, дзе атрымала кваліфікацыю «бухгалтар». Некаторы час працавала па спецыяльнасці ў раённай бальніцы, а з 1967 года і да выхаду на заслужаны адпачынак з’яўлялася галоўным бухгалтарам гарпасялковага Савета дэпутатаў.

Як чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, Вера Савельеўна не змагла доўга знаходзіцца дома на пенсіі. Калі жанчыне прапанавалі заняць пасаду сакратара раённага савета ветэранаў, яна дала сваю згоду. І яшчэ 23 гады Вера Савельеўна працавала ў ветэранскай арганізацыі.

Нядаўна Вера Савельеўна Захарава адзначыла свой юбілей — ёй споўнілася 80 год. Са знакавай датай у жыцці жанчыну павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі. Ён уручыў імянінніцы Падзяку кіраўніка раёна за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у ветэранскім руху. Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Клімза і старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак.

Сяргей РАЙЧОНАК http://www.klich.by/?p=120308