Напярэдадні Свята працы адбылося ўрачыстае адкрыццё Дошкі гонару Шаркаўшчынскага раёна.
На Дошку гонару занесены 2 арганізацыі раёна, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у 2023, а таксама 22 лепшых працаўніка раёна.
Як адзначыў старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, звяртаючыся да ўзнагароджаных: "Шмат вартых імёнаў шаркаўчан упісана ў гісторыю роднага раёна, а сёння старонка ў летапісе краю папоўнілася новымі лепшымі працаўнікамі па выніках 2023 года.
Кожны з вас даказаў, што ўпартай і сумленнай працай, любоўю да сваёй прафесіі можна дабіцца высокіх вынікаў".