З 20 па 26 лістапада пройдзе акцыя "Тыдзень прафілактыкі злачынстваў непаўналетніх у сферы незаконнага абароту наркотыкаў".
У рамках акцыі сумесна з суб'ектамі прафілактыкі запланаваны рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы забаўляльных устаноў і месцаў канцэнтрацыі моладзі, з мэтай спынення злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, распаўсюджвання наркотыкаў.
У дадзены перыяд будзе ажыццяўляцца вывучэнне занятасці непаўналетніх, наведванне гурткоў і секцый. Падлеткі пазнаёмяцца з антынаркатычнай пляцоўкай.
Бацькам важна пастаянна нагадваць дзецям, якія наступствы могуць быць у неабдуманых учынкаў, цікавіцца, дзе, як і з кім знаходзіцца iх дзіця, звяртаць увагу на яго захапленні і круг зносін – як рэальны, так і віртуальны.