Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны адзначыў работу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы культуры. На пад'ездзе да Шаркаўшчыны бачна, што райцэнтр рыхтуецца да «Дажынак» - усюды наводзіцца парадак, з'яўляюцца малыя архітэктурныя формы, кампазіцыі з рулонаў саломы.
Але працы яшчэ шмат. Кіраўнікі абласных і раённых структур агучылі праблемныя моманты. Прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых служб і арганізацый даклалі аб сітуацыі на аб'ектах. Удзельнікі штаба наведалі асноўныя святочныя лакацыі, а таксама пабывалі на аб'ектах, якія будуць прадэманстраваны гасцям.
— Наперадзе нас чакае 2-я і 3-я чэргі капітальнага рамонту з добраўпарадкаваннем раённага Цэнтра культуры, пачатак будаўніцтва фізкультурна-спартыўнага комплексу, заканчэнне будаўніцтва жылога корпуса Аляксандраўскага дома-інтэрната, завяршэнне капітальнага рамонту моста па вуліцы Краснадворскай, а таксама працяг рамонту моста па вуліцы Савецкай, - заявіў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны.
Аляксандр Барыла http://www.klich.by/?p=125523