Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Падатак на прафесійны даход з 1 ліпеня стане абавязковым для рамеснікаў і суб'ектаў аграэкатурызму

29.05.2023

З 1 студзеня 2023 года для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2022 г. N 851 «Аб пераліку відаў дзейнасці», уведзены спецыяльны падатковы рэжым - падатак на прафесійны даход.

Даведачна. Прафесійным з'яўляецца даход фізічных асоб ад дзейнасці, пры ажыццяўленні якой яны не маюць наймальніка і не прыцягваюць іншых асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Фізічныя асобы, прызнаныя плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход, падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню. Выплата абавязковых страхавых узносаў на пенсійнае страхаванне фізічнымі асобамі плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход, якія не з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій, а таксама не прымяняюць падатковы вылік па гэтаму падатку, робіцца шляхам выплаты імі падатку на прафесійны даход.

Дадаткова інфармуем, што фізічныя асобы - плацельшчыкі падатку на прафесійны даход у перыяд атрымання пенсіі і прымянення падатковага выліку па падатку на прафесійных даход маюць магчымасць добраахвотнай выплаты абавязковых страхавых узносаў, для чаго ім неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны (далей - органы Фонду) па месцы жыхарства.

Акрамя гэтага, грамадзяне, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць і дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, з 1 ліпеня 2023 года абавязаны прымяняць у дачыненні да такой дзейнасці падатак на прафесійны даход.

Выключэннем з'яўляюцца фізічныя асобы, у дачыненні да рамеснай дзейнасці і (або) дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму якіх, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі будзе прынята рашэнне аб выплаце збору, такія асобы пасля 1 ліпеня 2023 года маюць права прадоўжыць выплату збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці і (або) збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (у перыяд дзеяння рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў).

Дадаткова паведамляем, што фізічным асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, і не з'яўляюцца натарыусамі, адвакатамі, і не прызнаны плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход (далей - самазанятыя асобы) прадастаўлена права знаходзiцца на ўліку ў органах Фонду і выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы на пенсійнае страхаванне ў добраахвотным парадку.

Даведачна. Поўны пералік відаў дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай, змяшчаецца ў артыкуле 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У выпадку змены самазанятымі асобамі (у тым ліку якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць і (або) дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму), зарэгістраванымі ў якасці плацельшчыкаў у органах Фонду, рэжыму падаткаабкладання і рэгістрацыі іх у якасці плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход, трэба звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы Фонду для зняцця з уліку, як самазанятай асобы.

Віцебскае абласное ўпраўленне

Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.