Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Віктаравіч Ляўковіч наведаў з працоўным візітам Шаркаўшчыну 14 жніўня.
Ён азнаёміўся з прапанаваным асартыментам тавараў для школьнікаў у гандлёвых аб'ектах гарпасёлка, а таксама праінспектаваў установы адукацыі раёна на прадмет іх падрыхтоўкі да новага навучальнага года.