Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Паважаныя вернікі і свяшчэннаслужыцелі!

22.04.2022

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

Для ўсіх хрысціян гэта самы вялікі і радасны дзень - свята надзеі, вясны і духоўнага адраджэння. Ён заклікае да абнаўлення, усяляе ў нас надзею на трыумф справядлівасці, заахвочвае да здзяйснення добрых спраў. Па традыцыі мы сустракаем Вялікдзень, імкнучыся да чысціні ўнутранай і вонкавай, імкнемся жыць па сумленні і дапамагаць адзін аднаму.

Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены стваральнай працай і сапраўднымі хрысціянскімі каштоўнасцямі! Няхай на душы будзе цёпла і спакойна, над галавой будзе мірнае неба, а побач - любімыя, родныя і сябры!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С.Шпец