Канферэнцыя пад назвай «Сістэма адукацыі раёна: актуальны стан і перспектывы развіцця» сабрала ўсіх педагогаў устаноў адукацыі. Разам яны абмеркавалі асноўныя напрамкі ўдасканалення работы ў сферы адукацыі.
З вынікамі работы сістэмы адукацыі раёна ў святле сучасных патрабаванняў, задачамі і перспектывамі развіцця ў 2022—2023 годзе азнаёміла прысутных начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак.
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў прысутных з пачаткам навучальнага года і ўручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта выхавацелю дзіцячага садка № 3 Ірыне Дарашкевіч, настаўніку Германавіцкай СШ Пятру Рубніковічу, намесніку начальніка аддзела па адукацыі Наталлі Турчынскай.
Узнагароджаны Падзякай старшыні райвыканкама дырэктар сярэдняй школы №2 г. п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына Ядвіга Балай, настаўнік Більдзюжскай СШ Аляксандр Ластаўко, настаўнік СШ №1 г.п.Шаркаўшчына Хрысціна Майсяёнак, дырэктар Вялікасельскай БШ Ганна Суднік, педагог сацыяльны Лужкоўскай СШ Таццяна Эйтміновіч.
Адзначаны Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў настаўнікi СШ №1 Сяргей Рабіза і Ірэна Тарнёнак.
Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь уручаны настаўніку СШ № 1 Аксане Бабоўскай, выхавальніку сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Веры Лабуць.
Ганаровых грамат Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўдастоены настаўнік СШ №1 Марына Ананіч, выхавальнік дзіцячага сада №5 Ірына Апалько, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ірына Дарашчонак, выхавальнік дзіцячага садка № 1 Ала Каштальян, прыёмная мацi Зоя Радзюк, педагог-псіхолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Смерцьева, загадчык дзіцячага сада № 1 Таццяна Собаль, педагог сацыяльны Іёдскай СШ Таццяна Цярэнцьева, настаўнік СШ №1 Таццяна Фядотава.
Шэраг педагогаў быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама.
Па існуючай традыцыі ўдзельнікі форуму ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілі на заслужаны адпачынак дзевяць работнікаў устаноў адукацыі раёна.
15 работнікам сферы адукацыі раёна ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны Пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару аддзела па адукацыі раённага выканаўчага камітэта па выніках работы за 2022—2023 навучальны год.
Алена АНАНІЧ http://www.klich.by/?p=124685