Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Польская дэлегацыя наведала воінскія пахаванні ў нашым раёне

09.07.2020

8 ліпеня польская дэлегацыя на чале з дарадцам-пасланнікам Пасольства Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь, дырэктарам Польскага інстытута ў Мінску Цэзарыем Карпінскім наведала Шаркаўшчынскі раён. Іх візіт быў звязаны з мерапрыемствам, прысвечаным памяці польскіх жаўнераў, якія загінулі ў 1919-1920 гадах мінулага стагоддзя і пахаваных на каталіцкіх могілках у Лужках і ў вёскі Цярэшкі Германовіцкага сельскага Савета.

Гэтыя незвычайныя пахаваннi - надмагільныя крыжы з ацалелымі надпісамі на польскай мове, якія датуюцца пачаткам 20-х гадоў мінулага стагоддзя. У сектары, дзе пахаваны польскія салдаты, адбыліся набажэнствы ў памяць аб загінуўшых. У Лужках літургію правёў ксёндз Мікалай, у Германавічах - ксёндз Ян.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў раённай улады: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, старшыні сельвыканкамаў Таццяна Краснадубская і Майя Якімовіч, а таксама некаторыя жыхары мясцовых вёсак.

Цэзарый Карпінскі і саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Аркадыўш Клембек падзякавалі беларускаму боку за добраўпарадкаванне польскіх пахаванняў і паважлівае стаўленне да іх гісторыі.

Пасля заканчэння сустрэчы Людміла Стома адзначыла, што на тэрыторыі раёна пахавана 170 польскіх вайскоўцаў. У Лужкоўскiм сельскім Савеце знаходзяцца 83 магілы, у Германавіцкім - 81 пахаванне на грамадзянскіх могілках і яшчэ 6 на тэрыторыі касцёла Праабражэння Гасподняга. Сельсаветы сумесна з прыхаджанамі прыкладаюць усе намаганні для захавання кожнага з іх у належным выглядзе.

Алена Ананіч.