Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прадстаўнікі Шаркаўшчынскага райвыканкама працягваюць віншаваць пажылых грамадзян раёна ў межах дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»

10.01.2024

У межах дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» да Раісы Баршчэўскай, былога непаўналетняга вязеня фашысцкіх канцлагераў, завіталі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Жук. Прадстаўнікі мясцовай улады павіншавалі пажылую жанчыну з навагоднімі і каляднымі святамі, уручылі ёй памятныя падарункі, а таксама пажадалі моцнага здароўя.

 

Сяргей РАЙЧОНАК