Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прафсаюзны прававы прыём грамадзян

18.12.2023

21 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 на базе ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна» аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (г.п. Шаркаўшчына, вул. Чырвонаармейская, 8/1-1) адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

Прыём будзе праводзіцца галоўным правым інспектарам Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Зубрыцкай Галінай Антонаўнай з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна.

На прыёме разглядаюцца пытанні, якія тычацца тлумачэнняў норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін (пытанні кантрактнай формы найму, змены істотных умоў працы, запазычанасць па выплаце заработнай платы, звальнення і прымянення дысцыплінарных спагнанняў, і інш.). Пытанні пенсійнага і жыллёвага заканадаўстваў.

Таксама 21 снежня 2023 года з 14.00 да 16.00 кансультацыі па вышэйпаказаных пытаннях можна атрымаць у раённым аб'яднанні прафсаюзаў (г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 15, каб. 77).

Папярэдні запіс, кансультацыі і пытанні падчас прыёму можна задаць па тэлефоне: +375 33 3629281 альбо даслаўшы пытанне на электронны адрас shar_rfpb@mail.ru