Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прафсаюзны прававы прыём грамадзян адбыўся ў Шаркаўшчыне 30 лістапада

30.11.2023

У ДКУСП «Шаркаўшчынская перасоўная механізаваная калона-68» прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян для работнікаў ПМК-68 і Шаркаўшчынскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Яго правёў прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Сяргей Яско. У ім таксама прынялі ўдзел старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Гернат. Да прафсаюзных юрыстаў далучыўся пракурор раёна Максім Лаўданскі. Прысутнасць пракурора раёна дазваляе кантраляваць выкананне ўсіх абавязацельстваў з боку наймальнікаў.

Асноўная тэма абмеркавання — «Навіны Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - 2024». Мэта - аказанне дапамогі работнікам ва ўжыванні працоўнага заканадаўства ў працэсе прафесійнай дзейнасці.

За прававой дапамогай звярнуліся 3 чалавекі. Шаркаўчан хвалявалі пытанні працоўнага заканадаўства, рэгулявання працоўных адносін і многія іншыя. Напрыклад, галоўны бухгалтар прадпрыемства Анастасія Красоўская задала пытанне аб парадку прыняцця на працу пры замяшчэнні часова адсутнага работніка. Інжынера па ахове працы Валянціну Іванову хваляваў парадак распрацоўкі службовай інструкцыі ў сувязі з прыняццем прафесійнага стандарта. Памочнік урача-эпідэміёлага Алена Мацкевіч пацікавілася: ці ўзгадняюцца службовыя абавязкі работніка з прафсаюзам. На ўсё пытанні грамадзяне атрымалі кваліфікаваныя адказы.

Кожны жадаючы меў магчымасць напрамую пагутарыць з прававым інспектарам працы, задаць яму пытанні і атрымаць кваліфікаваную кансультацыю.

Алена АНАНІЧ http://www.klich.by/?p=127201