Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прафсаюзны прававы прыём грамадзян у Шаркаўшчыне адбудзецца 30 лістапада

28.11.2023

30 лістапада 2023 года з 10.00 да 12.00 на базе КУСП "Шаркаўшчынская ПМК - 68" (г.п. Шаркаўшчына, вул. Рабочая, 1) адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

Прыём будзе праводзіцца галоўным правым інспектарам Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці, Яско Сяргеем Фёдаравічам з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна.

Прыём праводзіцца па пытаннях, якія датычацца растлумачэнняў норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін (пытанні кантрактнай формы найму, змены істотных умоў працы, запазычанасцi па выплаце заработнай платы, звальнення і прымянення дысцыплінарных спагнанняў, і інш).

Таксама 30 лістапада 2023 года з 14.00 да 16.00 кансультацыі па дадзеных пытаннях можна атрымаць у раённым аб'яднанні прафсаюзаў (г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 15, каб. 77).

Папярэдняя запіс, кансультацыі і пытанні падчас прыёму можна задаць па тэлефоне: +375 33 3629281 альбо даслаўшы на электронны адрас shar_rfpb@mail.ru.