Прафсаюзныя камітэты раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы
— дзецям»
Напярэдадні Дня ведаў старшыні раённых камітэтаў
работнікаў АПК, работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, работнікаў
дзяржаўных і іншых устаноў, а таксама работнікаў адукацыі, і навукі наведалі
выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, каб кожнаму выхаванцу падарыць тое,
што спатрэбіцца падчас вучобы: пеналы, алоўкі, сшыткі, фарбы.
—
Сёлета чатыры камітэты вырашылі аб’яднацца і прыняць удзел у рэспубліканскай
акцыі «Прафсаюзы — дзецям», — кажа старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК
Аляксандр Гернат. — Лічу, што менавіта дабрачыннасць у дачыненні да маленькіх
хлопчыкаў і дзяўчынак рабяць людскія сэрцы чулымі і спагадлівымі.