Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Працаўнікам Германовіч прысвоена званне «Гонар аграгарадка»

20.02.2023

У рамках урачыстага мерапрыемствы «Мае землякі — мой гонар!», якое прайшло ў мінулыя выхадныя ў Германовіцкім цэнтры культуры і народных традыцый, пяці працаўнікам Германовіч прысвоена званне «Гонар аграгарадка». Сярод намінантаў - кіраўнік ААТ «Княж» Уладзімір Будо, ляснічы Германовіцкага лясніцтва Васіль Аляксандраў, навуковы супрацоўнік мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Нарцызавіча Драздовіча Іна Пучынская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Германовіцкай СШ Ганна Давідян, загадчыца Сталіцкага ФАПа Ганна Кавалёнак.

Свята сабрала жыхароў аграгарадка, перадавікоў вытворчасці, ветэранаў працы, прадстаўнікоў грамадскасці, моладзь. Усе яны маглі палюбавацца выставай дасягненняў народных умельцаў і кветкаводаў, якая размясцілася ў фае будынка культуры.

Падчас святочнага канцэрта ў любові да сваёй малой радзімы прызналіся творчыя калектывы Германовіцкага цэнтра культуры і народных традыцый і многія іншыя самадзейныя артысты.

 http://www.klich.by/?p=118088