У рамках рэалізуемых у Рэспубліцы Беларусь Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021 – 2025 гады, а таксама комплекснага «праекта будучыні «Разумныя гарады Беларусі» прадугледжана стварэнне тыпавой рэгіянальнай дзяржаўнай лічбавай платформы «Разумны горад (рэгіён)». Адной з мэт дадзенай платформы з'яўляецца аптымізацыя дзейнасці адміністрацый горада (рэгіёну), у тым ліку стварэнне, укараненне і развіццё электронных і лічбавых сэрвісаў.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Гіпрасувязь» у рамках навукова-даследчай работы «Даследаванне, абгрунтаванне і вызначэнне шляхоў (напрамкаў) развіцця ствараемых у Рэспубліцы Беларусь сістэм «разумнага» горада (рэгіёна)» праводзіць апытанне насельніцтва гарадоў і раёнаў Рэспублікі Беларусь https://forms.yandex.ru/u/64f86007e010db610bfe0deb/з мэтай выяўлення меркавання і зацікаўленасці грамадзян у электронных сэрвісах «разумных» гарадоў.