Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

«Прыйшоў час для стварэння палітычнай партыі», - дэлегат на ўстаноўчы з'езд па стварэнні партыі з працоўнай назвай «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь», старшыня Германавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Мая Якімовіч

28.02.2023

— У шэрагі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» уступіла ў 2008 годзе. Лічу важным для сябе ўдзел у палітычных мерапрыемствах і грамадскім жыцці. Асаблiвую ўвагу ў сваёй працы як старшыні сельвыканкама і як прадстаўніка «Белай Русі» надаю грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення, праводжу сустрэчы з навучэнцамі ў Германавіцкай сярэдняй школе. Мы гаворым пра тое, як важна любіць сваю Радзіму, паважаць і берагчы яе традыцыі і культурную спадчыну. Сумесна са школай, прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў аграгарадка праводзім мерапрыемствы па ўшанаванні гістарычнай памяці, сочым за станам помнікаў, праводзім іх добраўпарадкаванне.

Упэўнена, што для стварэння на базе грамадскага аб'яднання «Белая Русь» палітычнай партыі прыйшоў час. Пераканана, што яна стане сур'ёзнай, самастойнай сілай, якая будзе накіравана на рашэнне пастаўленых перад нашым грамадствам і дзяржавай праблем.

Людзі хочуць і гатовы будаваць сваю будучыню для таго, каб нашым дзецям дасталася моцная і незалежная Беларусь. Усё разам будзем стаяць на абароне яе інтарэсаў, працягнем займацца рэалізацыяй праектаў, рашаць актуальныя задачы. Праца нашага актыву будзе накіравана на прыцягненне патрыётаў краіны - усіх, хто разумее, што без аб'яднання аднадумцаў выжыць у сучасным свеце няпроста, хто сваім прыкладам, самаадданай працай даказваюць, што яны гатовы працаваць на карысць Беларусі.