Новы праект раённай газеты "Кліч Радзімы" - аб нашых людзях. Бо менавіта яны - галоўны здабытак рэгіёну. Сумленныя, працавітыя і спагадныя. Яны шмат гадоў жывуць і працуюць на роднай зямлі, развіваюць арганізацыі і ўстановы, захоўваюць культурныя традыцыі продкаў і гадуюць годную змену. Гэта сапраўдныя патрыёты, якія штодзённай працай робяць свой край багацей і прыгажэй. У іх ліку дырэктар сярэдняй школы № 1 г. п. Шаркаўшчына Ірына Рымдзёнак, якая працуе ў сферы адукацыі 27 гадоў.
Крыніца: klich.by