15 чэрвеня 2024 г. пройдзе раённы суботнік, падчас якога будзе ажыццяўляцца добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на тэрыторыі гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і сельскіх населеных пунктаў раёна.
Заробленыя на раённым суботніку сродкі будуць накіраваны на правядзенне добраўпарадкавання гарадскога пасёлка Шаркаўшчына; добраўпарадкаванне, набыццё і рамонт малых архітэктурных форм; арганізацыю правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў.