Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Рэкамендацыі для асоб пажылога ўзросту па прафілактыцы каранавiруса

20.10.2020

Па выніках статыстыкі пры распаўсюдзе інфекцыі самай уразлівай часткай насельніцтва з'яўляюцца пенсіянеры. Пажылыя людзі цяжка пераносяць хваробу, часцей развіваюцца ўскладненні. Ёсць некалькі прычын, чаму каранавiрус небяспечны для пажылых людзей: ахоўныя функцыі арганізма паслаблены і імунітэт проста не спраўляецца з новай, незнаёмай інфекцыяй. Сітуацыю пагаршае наяўнасць хранічных захворванняў. Каранавiрус нашмат лягчэй папярэдзіць, чым вылечыць, таму трэба берагчы сябе і выконваць усе рэкамендацыі спецыялістаў, выконваць меры прафілактыкі.

Як і ўсе рэспіраторныя захворванні, каранавiрус трапляе ў арганізм праз слізістыя абалонкі: нос, рот, вочы. Менавіта таму нельга чапаць твар нямытымі рукамі, асабліва на вуліцы. Выходзячы з дому, трэба апранаць не толькі медыцынскую маску, але і акуляры. Можна звычайныя сонечныя. Так рызыка траплення інфекцыі на слізістыя зніжаецца.

Важна прыслухоўвацца да свайго арганізму і звяртаць увагу на любыя змены самаадчування: павышэнне ціску, пачашчанае сэрцабіцце, слабасць. Сімптомы каранавiруса ў пажылых людзей, якія нельга ігнараваць: насмарк, абцяжаранае дыханне, дыхавіца, кашаль, павышаная тэмпература, боль і ламата ў суставах і цягліцах, дыярэя. Пажылыя людзі і асобы, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі (цукровы дыябет, гіпертаніяй, сардэчна-судзінкавымі хваробамі і iнш.) павінны з усёй адказнасцю падысці да прафілактыкі і строга выконваць рэкамендацыі.
Пазбягайце поціскаў рукі: інфекцыя перадаецца ад хворага чалавека да здаровага пры блізкіх кантактах.

Калі хворы чалавек чхае ці кашляе побач з вамі, кропелькі слізі з рота і носа хворага трапляюць у паветра, якім вы дыхаеце, на прадметы і паверхні, да якіх вы датыкаецеся. Радзей наведвайце грамадскія месцы (крамы, аптэку, банк). Пазбягайце паездак у грамадскім транспарце.

Часта мыйце рукі з мылам (пасля кашлю, чхання, вяртання з вуліцы, пасля кантактаў з пакаваннямі з крамаў, перад прыгатаваннем ежы).

Не чапайце нямытымі рукамі твар, рот, нос і вочы - так вірус можа трапіць у ваш арганізм.
Пры кашлі і чханні прыкрывайце рот і нос аднаразовай папяровай сурвэткай і выкідвайце яе адразу пасля заканчэння ўжывання.

Працірайце вільготнымі антысептычнымі сурвэткамі прадметы, якія былі з вамі ў грамадскіх месцах і ў транспарце (сумка, тэлефон).

У выпадку любога нядужання не хадзіце ў паліклініку, а выклікаеце лекара на дом.
Калі ў вашых блізкіх, з якімі вы мелі зносіны, з'явіліся прыкметы прастуды - абмяжуйце з імі кантакты.

Калі ёсць магчымасць, пажылому чалавеку неабходна вылучыць асобны пакой. Кожны хай выкарыстоўвае індывідуальныя ручнікі, прадметы гігіены, посуд. Рэгулярна праветрывайце памяшканне.

Часцей правадзіце вільготную ўборку, не забываеце апрацоўваць деэзрастворам ручкі, выключальнікі, пульт тэлевізара, кампутарную мышку і клавіятуру.

Пералічаныя рэкамендацыі актуальны абсалютна для любой сям'і, дзе ёсць пажылыя сваякі. Здароўе вельмі крохкае, таму нельга грэбаваць строгімі правіламі і ставіць пад удар не толькі самаадчуванне, але і жыццё!

С. Лутохіна,
урач-кардыёлаг.