22 красавіка шаркаўчане прынялі ўдзел у добраахвотным рэспубліканскім суботніку. Яны добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыі і пасадкай дрэў у г.п. Шаркаўшчына.