На праведзеным у Шаркаўшчынскім райвыканкаме семінары-нарадзе ідэалагічных работнікаў абмяркоўваліся пытанні прафілактыкі злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, кібермахлярства, правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскіх картак.
З актуальнай інфармацыяй перад прысутнымі выступілі Стоцiк Аляксей Сяргеевіч – старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Шаркаўшчынскага РАУС, Лаўданскі Максім Віктаравіч – пракурор Шаркаўшчынскага раёна, Грыбок Таццяна Іванаўна – начальнік ЦБП № 243 у г.п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк".
Першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вераніка Кавалеўская азнаёміла прысутных з канцэпцыяй правядзення Тыдня сельскай моладзі "Мы ствараем будучыню!", прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Тыдзень пройдзе ў рамках III Форуму сельскай моладзі Шаркаўшчынскага раёна.