Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаркаўчанам для рэгістрацыі маламерных судоў з 1 лютага 2023 года трэба будзе звяртацца ў Браслаўскі ўчастак ДІМС

25.01.2023

У 2022 годзе Дзяржаўнай інспекцыяй па маламерным судам (далей - ДІМС) ажыццяўляліся адміністрацыйныя працэдуры па дзяржаўнай рэгістрацыі маламерных судоў, іх тэхнічнаму агляду, а таксама мерапрыемствы па маніторынгу вадаёмаў у мэтах забеспячэння бяспекі эксплуатацыі маламерных судоў.

Пры правядзенні такіх мерапрыемстваў Браслаўскім участкам ДІМС было выяўлена 197 парушэнняў устаноўленых патрабаванняў.

30 парушэнняў было звязана з незахаваннем тэрмінаў дзяржаўнай рэгістрацыі маламерных судоў (уласнікі судоў несвоечасова звярталіся ў ДІМС для іх рэгістрацыі). Астатняя колькасць правапарушэнняў - гэта невыкананне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных судоў.

Да асоб, якія дапусцілі паўторнае здзяйсненне правапарушэнняў на працягу года, прымяняліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.

У жніўні 2022 года меў месца факт непадпарадкавання законным патрабаванням службовай асобы ДІМС з боку суднавадзіцеля, за што ён судом быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 15 базавых велічынь.

У мэтах недапушчэння гібелі людзей на вадзе пры эксплуатацыі маламерных судоў была арганізавана работа па інфармаванні насельніцтва аб неабходнасці выкарыстання выратавальных сродкаў і захавання патрабаванняў бяспекі.

Нажаль, нягледзячы на прымаемыя прафілактычныя меры, на тэрыторыі Віцебскай вобласці не абышлося без гібелі людзей, звязанай з парушэннем патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных судоў. Усяго патанула 6 чалавек, што на 3 чалавекі менш, чым у 2021 годзе, у тым ліку адзін чалавек на вадаёме Міёрскага раёна.

Нягледзячы на зніжэнне колькасці патануўшых, складваемая сітуацыя выклікае занепакоенасць з нагоды безадказных адносін людзей да ўласнай бяспекі.

Трагічны выпадак, які меў месца на возеры Абстэрна Міёрскага раёна, быў звязаны з парушэннем патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі самаробнага судна.

Пытанні рэгістрацыі і эксплуатацыі маламерных судоў індывідуальнай (самаробнай) пабудовы часта задаюцца службовым асобам ДІМС. У цяперашнім заканадаўствам прадугледжана магчымасць рэгістрацыі такога маламернага судна пры прадастаўленні ў ДІМС пэўнага пакета дакументаў, у прыватнасці праекта судна і пратакола выпрабавальнай лабараторыі, які пацвярджае яго бяспеку.

Грамадзяне, якія самастойна канструююць судна, часам і не ведаюць аб існаванні пэўных патрабаванняў бяспекі, якія прад'яўляюцца да маламерных судоў. Яны мяркуюць, што знайшоўшы прыдатны праект у Інтэрнэце, яны змогуць увасобіць яго ў жыццё. На практыцы далёка не так. Прыведзены трагічны выпадак у Міёрскім раёне таму сведчанне.

Вяслярныя маламерныя судны, г.зн. не маючыя падвяснога рухавіка, грузападымальнасцю да 225 кг не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Каб вызначыцца, варта рэгістраваць у ДІМС маламернае судна індывідуальнай пабудовы ці не, трэба ведаць яго грузападымальнасць. Грузападымальнасць самаробнага судна можна вызначыць па існуючых формулах, аднак гэты паказчык будзе недакладным. Найбольш правільны спосаб вызначыць грузападымальнасць судна - гэта выпрабаванне на вадаёме шляхам змяшчэння на судне грузу, вага якога вядома. Пры гэтым варта ўлічваць, што вышыня сухога борта, так званая «ватэрлінія», вышэй за якую агружаць судна небяспечна, павінна складаць не менш за 6% максімальнай даўжыні корпуса судна. Напрыклад, пры даўжыні судна ў 5 м вышыня сухога борта (адлегласць ад верхняга краю борта да ўзроўню вады) павінна быць не менш за 30 см. Пакінутая вышыня борта (ніжэй ватэрлініі) і будзе вызначаць грузападымальнасць судна. І гэта толькі адно з патрабаванняў бяспекі, а яшчэ ёсць патрабаванні па матэрыялах, з якіх вырабляецца судна і г.д. Уласніку самаробнага судна, якое не падлягае рэгістрацыі, неабходна разумець, што патрабаванні бяспекі эксплуатацыі маламерных судоў распаўсюджваюцца і на такія судны.

Таму ДІМС рэкамендуе пры вырашэнні пытання аб набыцці маламернага судна ўсё ж аддаваць перавагу судам завадскога вырабу, якія маюць адпаведныя пацверджанні іх бяспекі.

У мэтах забеспячэння даступнасці адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ДІМС, кіраўніцтвам ДІМС прынята рашэнне аб пераразмеркаванні адміністрацыйных раёнаў, якія абслугоўваюцца Браслаўскім і Глыбоцкім участкамі ДІМС.

Так, з 01.02.2023 Браслаўскі ўчастак ДІМС будзе абслугоўваць тры раёны: Браслаўскі, Міёрскі і Шаркаўшчынскі.

Глыбоцкі ўчастак ДІМС будзе абслугоўваць Глыбоцкі, Докшыцкі і Пастаўскі раёны.

З улікам гэтых змен жыхарам Шаркаўшчынскага раёна неабходна звяртацца ў Браслаўскі ўчастак ДІМС для здзяйснення адміністрацыйных працэдур, звязаных з рэгістрацыяй маламерных судоў. Па пытанням правядзення тэхнічнага агляду маламерных судоў можна звяртацца на любы ўчастак ДІМС. Адрас Браслаўскага ўчастка ДІМС: г.Браслаў вул.Кастрычніка, 15, кантактны тэлефон 8 02153 66176.

Напрыканцы хачу заклікаць людзей, якія адпачываюць на вадзе на маламерных судах, быць разважлівымі, клапаціцца аб сваёй бяспецы, увесь час думаць аб тым, што іх чакаюць дома родныя і блізкія. Не рэкамендуецца эксплуатаваць маламерныя судны на вадаёмах, часткова пакрытых лёдам. Неабходна памятаць, што чалавек, які знаходзіцца ў вадзе, тэмпература якой блізкая да 0°С, нават у выратавальнай камізэльцы, не зможа пратрымацца ў ёй больш за 30 хвілін.

Адпачынак на лодцы - гэта адзін з відаў актыўнага адпачынку грамадзян, які дабратворна ўплывае на здароўе чалавека. Толькі тады, калі людзі зразумеюць, што ад іх саміх залежыць працягласць іх жыцця і здароўе, можна будзе разлічваць на зніжэнне паказчыкаў гібелі грамадзян, звязанай з невыкананнем патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламерных судоў.

Н.С.Сільчонак, дзяржаўны інспектар Браслаўскага ўчастка ДІМС