Шаркаўчане далучылася да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Дай лесу новае жыццё!", якая стартавала ў Беларусі 12 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі.
25 кастрычніка на пасадку лесу ва ўрочышчы Гай Лужкоўскага лясніцтва на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Ламака і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Арэшкавым выйшлі прадстаўнікі арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і партыі "Белая Русь".
У рамках акцыі было высаджана каля 5000 саджанцаў елкі і хвоі на 1,3 гектарах.