Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаркаўчане дзеляцца вопытам на абласной калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні

25.05.2023

У Шаркаўшчыне праходзіць абласная калегія камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

У ёй бяруць удзел першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыня камітэта па сельскім гаспадарцы і харчаванні  Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ягораў, начальнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, ветурачы, дырэктары райплемстанцый, кіраўнікі аграпрамысловых аб'яднанняў і іх намеснікі па сельскай гаспадарцы.

Практычную частку правялі на базе ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс», «Княж», «Жвіранка». Шаркаўчане падзяліліся сваім досведам і тэхналогіямі ўтрымання дойнага статка на кругласутачнай пашы, нарыхтоўкай кармоў, працай па вырошчванні жывёлы мяснога напрамку і іншымі.