Дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна на чале са старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Міхайлавічам Ламакам і старшынёй Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Мікалаевічам Арэшкавым прыняла ўдзел у 65-ым Кургане Дружбы.
Удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка камсамольцам-падпольшчыкам в. Прошкі ў Беларусі і да помніка Героя Вялікай Айчыннай вайны Марыі Пынто ў Расіі. Каля капліцы Сергія Раданежскага прайшла памінальная літыя па загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Для ўдзельнікаў сустрэчы была падрыхтавана канцэртная праграма, а таксама працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі і выязны гандаль.
Больш за 500 чалавек сабраў маладзёжны беларуска-расійскі адукацыйна-патрыятычны лагер "Курган-2024", у якім прыняла ўдзел моладзь нашага раёна. Па выніках спаборніцтваў сярод 24 каманд-удзельніц каманда з Шаркаўшчынскага раёна заняла пятае месца.