Мерапрыемства прайшло ў рамках маштабнай рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства - 2023», арганізаванай РГА «Патрыёты Беларусі». Яе мэта - кансалідацыя грамадзянскай супольнасці ў адзінай ідэі міру і стварэння пад знакамі рэгіёнаў. Садзейнічанне выяўленню ідэнтычнасці розных куткоў Беларусі ў адзінай суцэльнай самабытнасці нашай дзяржавы.
Абласная Алея Адзінства размясцілася на пляцоўцы культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра: на сцягштоках у цэнтры горады ганарліва лунаюць сцягі раёнаў Віцебшчыны, у тым ліку і сцяг нашага гарадскога пасёлка.
Дэлегацыю ад Шаркаўшчынскага раёна ўзначаліў старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, які перадаў кіраўніку РГА «Патрыёты Беларусі» Мікалаю Мікалаевічу Зарубіцкаму сцяг г.п. Шаркаўшчыны для стварэння ўсебеларускай Алеі Адзінства ў г.Мінску.