Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаркаўчане святкуюць Дзень Перамогі

10.05.2023

Дзень Перамогі — з кожным новым дзесяцігоддзем гэта падзея набывае асаблівую значнасць, становіцца несмяротнай. У нашым раёне ў дзень свята і напярэдадні прайшлі мітынгі з ускладаннем кветак да помнікаў і абеліскаў, ушаноўванні ветэранаў. Здаецца, што сама зямля салютуе вялікаму святу белымі і ружовымі аблокамі садоў, пунсовымі цюльпанамі, жоўтымі нарцысамі.

Вялікая Айчынная вайна забрала з сабой больш за 27 мільёнаў жыццяў, пакінула пасля сябе ў руінах цэлыя гарады і пасёлкі, прынесла шмат гора. Доўжылася яна 1418  дзён і начэй. Але, нягледзячы ні на што, наш народ выдужаў і перамог!

Алена АНАНІЧ, фота аўтара.