Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаркаўчане ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2023

Шаркаўчане, як і ўсе суайчыннікі, адзначылі сумную дату — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, моладзь, настаўнікі і вучні, людзі старэйшага пакалення сабраліся ў актавай зале СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына на дыялог-успамін «За гадзіну да світання». Змястоўны аповед пра генацыд насельніцтва нашага раёна ў гады вайны прагучаў ад навуковага супрацоўніка Германавіцкага музея мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча Іны Пучынскай. Сакратар раённага савета ветэранаў Галіна Філатава прызвала падрастаючае пакаленне заўсёды помніць неўміручы подзвіг дзядоў і прадзедаў у імя жыцця і свабоды.

На брацкай магіле ў гарадскім пасёлку, дзе ў чэрвені 1942 года гітлераўскімі захопнікамі былі расстраляны жыхары Шаркаўшчыны яўрэйскай нацыянальнасці, адбыўся мітынг памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Да помніка загінуўшым былі ўскладзены кветкі.

У 12 гадзін адбылася Усебеларуская хвіліна маўчання, да якой далучыліся і шаркаўчане. Неўміручы подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў навекі застанецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў.