Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаркаўчанкі ўдастоены медаля «Жонцы афіцэра»

18.01.2024

Па рашэнні Рэспубліканскага савета ветэранаў органаў унутраных спраў жонкі афіцэраў запасу Шаркаўшчынскага РАУС Наталля Арэшкава, Святлана Раманоўская, Марына Протас і Алена Хашкоўская ўдастоены медаля «Жонцы афіцэра».

Медаль заснаваны ў знак глыбокай павагі і прызнання значнай ролі жанчыны, якія на працягу больш за дваццацігадовы тэрмін службы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў, з'яўляючыся надзейнай апорай сваім мужам, забяспечвалі дабрабыт і захаванасць сямейнага агменю, былі верныя, адданыя і цярплівыя ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.

Безумоўна, сем'і Сяргея і Наталлі Арэшкавых, Аляксандра і Святланы Раманоўскіх, Андрэя і Марыны Протас, Станіслава і Алены Хашкоўскіх з'яўляюцца прыкладам шчаслівых шлюбных пар, дзе шануюць, паважаюць і любяць адзін аднаго.

У Шаркаўшчынскім раёне такія медалі ўручаны ўпершыню. Шчыра віншуем нашых зямлячак з заслужанымі ўзнагародамі!

Сяргей Райчонак

http://www.klich.by/?p=128396