14 чэрвеня 2024 года ў 15.00 у будынку Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (1-шы паверх, зала пасяджэнняў) адбудзецца сустрэча намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Навумавіча Уладзіміра Аляксандравіча з прадстаўнікамі прадпрымальніцкага сектара па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 365-З "Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасьці". Правядзенне сустрэчы плануецца ў фармаце дыялогу.
Шаркаўшчынскі райвыканкам запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел і задаць цікавыя для вас пытанні. Тэл. для даведак 61342.