Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаркаўшчынскія таэквандысты занялі на адкрытым рэспубліканскім турніры 8 узнагарод

13.04.2022

У скарбонцы юных шаркаўчан 8 узнагарод адкрытага рэспубліканскага турніру, прысвечанага памяці старшыні грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя таэквандо» Алега Рэшытавіча Меджытава.

У першы дзень турніру, які праходзіў 9 красавіка, бронзавыя медалі заваявалі Вікторыя Дзямідава і Яна Сініца. Ягор Райчонак заваяваў сярэбраны медаль, атрымаўшы тры яркія, прыгожыя перамогі над моцнымі сапернікамі.

У другі дзень турніру першую сваю перамогу на рэспубліканскім узроўні атрымаў Арсеній Магалінскі. У Арцёма Зуя першы медаль рэспубліканскіх спаборніцтваў бронзавага колеру. Таксама трэцяе месца і ў Івана Віршуты. Сярэбраны медаль у Мацвея Чарненкі.

Варвара Жынгель і Яна Вязіцкая сталі на турніры самымі тытулаванымі зорачкамі - у іх залатыя медалі.