Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Сям'я Кудраўцавых з вёскі Гарадзец прадставіць Віцебшчыну ў фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»

21.06.2023

Шматдзетная сям'я Мікалая і Аляксандры Кудраўцавых з вёскі Гарадзец перамагла ў абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Менавіта яна ўжо зусім хутка прадставіць Віцебшчыну ў фінале, які па традыцыі адбудзецца на рэспубліканскім свяце Купалле «Александрыя збірае сяброў».

Маладая сям'я пражывае ў вёсцы Гарадзец Лужкоўскага сельскага савета ў прыватным доме, які некалькі гадоў таму ёй выдзеліла кіраўніцтва КУВСП «Гарадзец». Месца працы Мікалая – Лужкоўскае доследна-вытворчае лясніцтва ДЛУ «Дзiсненскі лясгас». Да нядаўняга часу мужчына працаваў трактарыстам, зараз перайшоў на пасаду лесніка. Аляксандра пасля выхаду з дэкрэтнага водпуску працуе аператарам філіяла «Свінакомплекс Гарадзец» ААТ «Полацкі КХП». Старэйшыя хлопчыкі Ягор і Мікіта - выдатныя памочнікі сваім бацькам. У вольны час яны займаюцца спортам, з задавальненнем гуляюць у футбол. Маленькая Карына - іх актыўная заўзятарка. Дзеці вельмі дружныя, як і ўся вялікая сям'я. Тут кожны адзiн за аднаго.

Для сям'і Кудраўцавых перамога ў конкурсе аказалася нечаканым і вельмі прыемным сюрпрызам. За перамогу ў конкурсе у якасці прыза сям'я Кудраўцавых атрымала новы тэлевізар, электрачайнік і сертыфікат на наведванне кола агляду ў Віцебску. Наперадзе - сур'ёзная падрыхтоўка да фінальнага рэспубліканскага этапа праекта, удзел у якім стане новым цікавым досведам для ўсёй дружнай сям'і.

Вольга Чарняўская http://www.klich.by/?p=122633