Лаўрэатаў абласны прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2023» ушаноўвалі ў абласной філармоніі.
Дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве.
Уладальнікамі прэстыжнай узнагароды сталі 50 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія ўнеслі істотны ўклад у дабрабыт і развіццё роднага краю, якія заслужылі аўтарытэт сярод сваіх калег творчым стаўленнем да справы.
Сярод узнагароджваных - прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раёна: аператар машыннага даення ААТ «Княж» Ірына Андзiлеўка і трактарыст філіяла Шаркаўшчынскае ДРБУ № 131 Іван Калтыжанкоў.
Ганарымся землякамі!