Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Сярод лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2023» шаркаўчане Іван Калтыжанкоў і Ірына Андзілеўка

09.02.2024

Лаўрэатаў абласны прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2023» ушаноўвалі ў абласной філармоніі.

Дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве.

Уладальнікамі прэстыжнай узнагароды сталі 50 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія ўнеслі істотны ўклад у дабрабыт і развіццё роднага краю, якія заслужылі аўтарытэт сярод сваіх калег творчым стаўленнем да справы.

Сярод узнагароджваных - прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раёна: аператар машыннага даення ААТ «Княж» Ірына Андзiлеўка і трактарыст філіяла Шаркаўшчынскае ДРБУ № 131 Іван Калтыжанкоў.

Ганарымся землякамі!