Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Гадзяцкі Уладзімір Уладзіміравіч 26 кастрычніка 2023 з 17:00 да 18:00 па тэлефоне 80212 37-30-45 правядзе «прамую тэлефонную лінію» з жыхарамі вобласці па праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.
У кампетэнцыю Камітэта дзяржкантролю ўключаны пытанні выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, захавання заканадаўства пры разглядзе арганізацыямі зваротаў грамадзян, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.