Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі правядзе прыём грамадзян і "прамую тэлефонную лінію"

18.09.2024

24 верасня 2024 г. з 10:00 да 11:30 у будынку Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Камсамольская, 15, кабінет № 61 (3-ці паверх) малая зала райвыканкама) адбудзецца прыём грамадзян і "прамая тэлефонная лінія" па тэлефоне (802154)4-30-65 старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Гадзяцкага Уладзіміра Уладзіміравіча, падчас якіх жыхары раёна могуць падзяліцца прапановамі па актуальных праблемам сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, выказацца наконт працы службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў, таксама вы можаце паведаміць аб фактах парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян, у сферы падаткаабкладання, прадпрымальніцтва, антыкарупцыйнага заканадаўства і іншых.

Папярэдні запіс на прыём праводзіцца ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Шаркаўшчынскага райвыканкама ў працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у кабінеце №14, а таксама па тэлефоне 8(02154) 6-17-88 у гэты ж час.