Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Супрацоўнікі і валанцёры ТЦСАН Шаркаўшчынскага раёна павіншавалі з Калядамі адзінокіх пажылых грамадзян

08.01.2024

Рэспубліканская дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы» атрымала вялікую папулярнасць і выклікала непадробную цікавасць у шаркаўчан.

Напярэдадні Калядаў супрацоўнікі і валанцёры аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі на даму адзінокіх пажылых людзей, якія з'яўляюцца наведвальнікамі аддзялення, павіншавалі іх з Калядамі і Новым годам і ўручылі прадуктовыя наборы.

Спецыялісты аддзялення Марыя Рыдзіка і Лідзія Дзяменцьева разам з валанцёрам, былым дырэктарам раённага Цэнтра культуры Галінай Русачонак у касцюмах навагодніх персанажаў наведалі пажылых людзей дома і з найлепшымі пажаданнямі ўручылі ім прадуктовыя наборы ў рамках акцыі «Ад усёй душы».

Вольга Чарняўская