Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Беларусі пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

03.04.2020

У Беларусі пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года», паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы свайго знаходжання або месцы жыхарства) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2020 года. Удзел у конкурсе бясплатны.

У міністэрстве адзначылі, што ў гэтым годзе будуць падведзены вынікі і вызначаны найбольш эфектыўныя бізнэсы 2019 года. «Правілы конкурсу трохі змяніліся, дадалася новая намінацыя выключна для індывідуальных прадпрымальнікаў - «Эфектыўны індывідуальны бізнэс». Таксама пашырыліся магчымасці ўдзелу буйнога бізнесу ў намінацыі «Стабільны поспех». Нязменнымі засталіся асноўныя падыходы: у конкурсе ўдзельнічаюць людзі і кампаніі, якія самі падаюць свае заяўкі, а іх эфектыўнасць вызначаецца на падставе аб'ектыўных крытэрыяў», - растлумачылі ў прэс-службе ведамства. Спасылка на афіцыйны сайт Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь