Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У дзіцячай бібліятэцы праводзіцца выстава малюнкаў навучэнцаў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў

16.01.2023

Штогод у дзіцячай бібліятэцы праводзіцца выстава малюнкаў навучэнцаў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, прысвечаная навагоднім святам. У бягучым годзе дваццаць прыгожа аформленых работ бібліятэкар Людміла Казіцкая размясціла ў чытальнай зале ўстановы культуры. На адкрыццё выставы прыйшлі юныя мастакі, іх педагогі, вучні 7 Б класа Шаркаўшчынскай СШ №1, прадстаўнікі духавенства – благачынны Шаркаўшчынскай акругі, настаяцель царквы абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» протаіерэй Віктар Валашчук і настаяцель Свята-Успенскай царквы протаіерэй Пётр Бараноўскі.

Як падкрэсліла дырэктар ДУА «Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацтваў» Жанна Русак, навучэнцы мастацкага аддзялення растуць таленавітымі людзьмі, у кожнага з іх прысутнічае тонкае ўспрыманне прыгожага, яны валодаюць вялікай фантазіяй.

Святары былі вельмі ўражаны працамі, асабліва тымі, дзе прысутнічае рэлігійная тэматыка. Айцец Віктар і айцец Пётр у якасці падарункаў прынеслі дзецям салодкія калядныя пачастункі.