Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лужках адкрыўся сацыяльны пункт

27.03.2023
У аграгарадку Лужкі 27 сакавіка ўрачыста адкрыўся сацыяльны пункт установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна». Ён знаходзіцца ў будынку Лужкоўскага сельвыканкама, дзе будзе арганізавана работа кансультацыйнага пункта. Інспектарам па сацыяльнай рабоце будзе арганізаваны прыём па аўторках, серадах і чацвяргах з 8 раніцы да 11, дзе адбудзецца кансультаванне грамадзян аб парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай, матэрыяльнай, гуманітарнай дапамогі, аказанні разавых, сацыяльных паслуг, прыём заявак на надомнае абслугоўванне насельніцтва. Праца на месцы дазволіць своечасова выяўляць грамадзян, якія маюць патрэбу ў вырашэнні праблемных сітуацый, аператыўна і адрасна прадастаўляць сацыяльную падтрымку.