Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне аб'яўлена акцыя па паліве маладых зялёных насаджэнняў!

13.06.2023

З прычыны працяглай адсутнасці ападкаў на тэрыторыі краіны пад пагрозай усыхання аказаліся зялёныя насаджэнні, высаджаныя ў населеных пунктах у вясновы перыяд гэтага года, а таксама ў папярэднія гады. Без дапамогі чалавека большасць маладых дрэў і хмызнякоў асуджаны на хуткую гібель.

У сувязі з гэтым Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўляе экстраную акцыю «Палей дрэва - захавай яму жыццё!». Мерапрыемства пройдзе ва ўсіх населеных пунктах Беларусі, кожны жыхар рэспублікі можа ўнесці свой уклад у захаванне маладых зялёных насаджэнняў. Адбудзецца яно і ў Шаркаўшчыне!

— Паважаныя жыхары гарпасёлка і раёна, нагадваю, што ваду для паліву пажадана браць з адкрытых крыніц, каб яе тэмпература была блізкая да тэмпературы глебы, - адзначыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Раманоўскі. - Звычайна паліў вырабляюць раніцай ці ўвечары, каб вада менш выпаралася. Паліў дрэў праводзіцца з разліку 30–50 л на 1 м2 прыствольнай плошчы, хмызнякоў - 20 л на 1 м2, але ў засушлівы час вада будзе карысна дрэвам у любой колькасці. Спачатку неабходна паліць верхні пласт глебы для яго змочвання, а затым паліць больш інтэнсіўна. У сухое і спякотнае надвор'е дрэвы рэкамендуецца паліваць кожны тыдзень, калі дрэвы пасаджаны нядаўна, то яны патрабуюць больш частага паліву.

Аляксандр Раманоўскі таксама нагадвае пра артыкул 55 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой ахова прыроднага асяроддзя і беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў – абавязак кожнага. Не заставайцеся абыякавымі, паліце дрэвы, кветкі, хмызнякі каля свайго дома, працы, навучальнай установы, у парках, алеях і скверах!

Алена АНАНІЧ http://www.klich.by/?p=122437